Мерапрыемства “Павіншуй сваю любую матулю”
У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна” 9 кастрычніка для вучняў 4-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Слоніма” было праведзена мерапрыемства “Павіншуй сваю любую матулю”. Маленькія сябры бібліятэкі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята матулі і Пакравоў. На прыкладзе шматлікіх літаратурных твораў пабывалі ў розных жыццёвых сітуацыях, якія вельмі яскрава і цікава распавядаюць аб зносінах дзяцей і іх матуль.




