22 чэрвеня – Дзень памяці Васіля Быкава
Baciль Быкaў (1924 – 2003)
У чэрвені адразу дзве даты звязаныя з памяццю Народнага паэта Беларусі, грамадскага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны і аднаго з самых вядомых беларускіх літаратараў – Васіля Быкава. 19 чэрвеня яму споўнілася б 96 гадоў, а 22 чэрвеня спаўняецца 17 гадоў з дня смерці. Не меншую ўвагу прадстаўляе і творчасць пісьменніка, тэматыка якой звязана з падзеямі Вялікай айчыннай вайны, пачатак якой прыпадае на 22 чэрвеня.

Нарадзіўся Васіль Уладзіміравіч Быкаў 19 чэрвеня 1924 у в. Бычкі на Ушаччыне (Віцебская вобласць). З дзяцінства захапляўся маляваннем. У 1939 скончыў 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Аднак восенню 1940 у сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый вымушаны быў пакінуць навучанне. Паступіў у Віцебскую школу ФЗН №5, дзе вучыўся да мая 1941. У чэрвені 1941 экстэрнам здаў экзамены за дзясяты клас.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Васіль Быкаў мабілізаваны на абарончыя работы, быў у складзе інжынернага батальёна. У зіму 1941 года і ў 1942 годзе жыў на станцыі Салтыкоўка і г. Аткарску, дзе вучыўся ў чыгуначнай школе. Улетку 1942 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Са жніўня 1942 па лістапад 1943 г. – курсант Саратаўскага пяхотнага вучылішча. Увосень 1943 года прысвоена званне малодшага лейтэнанта. Ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у баях за Крывы Рог, Александрыю, Знам’янку. Вызваляў Украіну, з дзейнай арміяй прайшоў Румынію, Балгарыю, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю. Двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. Бацькі атрымалі пахаронку, у якой паведамлялася, што камандзір узвода 339-га стралковага палка Быкаў Васіль Уладзіміравіч забіты 10 студзеня 1944 г. Служыў ва Украіне, у Беларусі, на Далёкім Усходзе.
Творчая біяграфія пісьменніка пачынаецца ў пасляваенныя гады. Пасля дэмабілізацыі з 1947 В. Быкаў жыў у Гродне, спачатку працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, потым у рэдакцыі абласной газеты “Гродзенская праўда” (1947–1949). У 1949–1955 зноў служыў у Савецкай Арміі. Канчаткова дэмабілізаваўшыся ў званні маёр запаса, працаваў літаратурным супрацоўнікам, літаратурным кансультантам газеты “Гродзенская праўда” (1956–1972). У 1972–1978 гг. – сакратар Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР. З 1978 г. жыў і працаваў у Мінску. Займаўся творчай працай.
У пачатку 1998 года Васіль Быкаў на запрашэнне Фінскага ПЭН-цэнтра вырашыў пажыць у Фінляндыі, куды і пераехаў разам з жонкай у чэрвені таго ж года. У снежні 2002 Васіль Быкаў пасяліўся ў Чэхіі, перад гэтым пэўны час жыў у Германіі. У 2002 апублікаваў кнігу ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”. У Чэхіі перанёс аперацыю, пасля пагаршэння здароўя вярнуўся на Беларусь. Памёр 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзін 30 хвілін у рэанімацыйным аддзяленні анкалагічнага шпіталю ў Бараўлянах, пад Мінскам.
Раннія апавяданні, як і многія пазнейшыя творы Васіля Быкава, прысвечаныя падзеям вайны. Першыя апавяданні былі надрукаваныя ў часопісе “Вожык” (1947, “Дапякло”), газеце “Гродзенская праўда” (1949, “У першым баі”). Але сам Быкаў свой пісьменніцкі лёс адлічвае з 1951, калі на Курылах, дзе ў той час служыў, напісаў апавяданні “Смерць чалавека” і “Абознік”. Тэматыка ранніх апавяданняў, як і многіх далейшых твораў Васіля Быкава, прысвечана падзеям вайны.
Пepшы збopнiк “Хoд кaнём” (1960) pacкpывae пacлявaeннae жыццё caвeцкix людзeй, ix yзaeмaaднociны ў пpaцы, пoбыцe, пaкaзвae нapaджэннe нoвыx якacцeй y xapaктapы чaлaвeкa, acaблiвa мoлaдзi. Кaнeц 50-x – пaчaтaк 60-x гaдoў для Baciля Быкaвa – чac пoшyкaў caмoгa cябe. Ён пiшa caтыpычныя мiнiяцюpы, гicтopыкa-пpыгoднiцкyю aпoвecць “Апoшнi бaeц”, cepыю нaвeл нa мapaльнa-этычныя тэмы, дpyгi цыкл вaeнныx aпaвядaнняў, нapыcы, pэцэнзii. Кoжны твop быў для ягo cвoeacaблiвaй шкoлaй мaйcтэpcтвa, пяpo пicьмeннiкa cтaлeлa, пoчыpк нaбывaў бoльшyю iндывiдyaльнyю aфapбoўкy, мoвa – выpaзнacць i дaклaднacць. Baciль Быкaў нaблiжaўcя дa pacкpыцця тыx тpaгiчныx пaдзeй 1941–1945 гг., з якiмi cyтыкaeццa гaлoўны гepoй ягo aпoвecцeй. У aпoвecцi “Жypaўлiны кpык” (1959) пicьмeннiк звяpнyўcя дa вaeннaй тэмы, кaб зacтaццa ёй вepным aмaль yвecь чac. У нacтyпныx ягo aпoвecцяx пaўcтae пepaд чытaчoм гpaнiчнa пpaўдзiвae aдлюcтpaвaннe вaйны. Ягo твopы нязмeннa няcyць y caбe мoцны зapaд мapaльнaй энepгii, нeaбxoднaй чaлaвeкy cёння. Шыpoкaя вядoмacць пpыйшлa дa Быкaвa пacля пyблiкaцыi aпoвecцi “Tpэцяя paкeтa” (1961). Tэмa чaлaвeкa нa вaйнe тaкcaмa пpaxoдзiць пpaз aпoвecцi “Пacткa” (1962), “Альпiйcкaя бaлaдa” (1963), “Пpaклятaя вышыня” (1968).
Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1964, за аповесць “Трэцяя ракета”), Дзяржаўнай прэміі СССР (1974, за аповесці “Абеліск”, “Дажыць да світання”), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1978, за аповесці “Воўчая зграя”, “Яго батальён”), Ленінскай прэміі (1986, за аповесць “Знак бяды”). У 1980 атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі.
Паводле твораў Быкава зняты шэраг мастацкіх фільмаў: “Трэцяя ракета” (1963), “Альпійская балада” (1966), “Дажыць да світання” (1975), “Воўчая зграя” (1976), “Абеліск” (1977), “Узыходжанне” (1977, паводле “Сотнікава”), “Знак бяды” (1985) і інш.