Інтэрактыўная гутарка “Дарогі, якія мы выбіраем: шлях да прафесіі”
23 мая у філіяле «Міжэвіцкая сельская бібліятэка» з вучнямі малодшых класаў прайшла інтэрактыўная гутарка “Дарогі, якія мы выбіраем: шлях да прафесіі”. Мэтай гутаркі было пазнаёміць вучняў з мірам прафесій у жыцці чалавека, выхаваць павагу ў адносінах да людзей розных прафесій. Дзеці выказвалі сваі думкі, хто кім хоча быць. Удзельнічалі у конкурсах загадак “Падкажы славечка”, віктарыне “Хто ёсць хто у свеце прафесій”, гульне “Угадай прафесію”і іншых.



