Экскурсія “Кніжны дом” у філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы”
4 верасня ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” прайшла экскурсія “Кніжны дом” для малодшых класаў ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Вялікашылавіцкі яслі-сад базавая школа Слонімскага раёна”. Мэтай экскурсіі было знаёмства з бібліятэкай, фарміраванне ўвагі да кнігі. Пад час мерапрыемства бібліятэкар імкнулася вызваць у школьнікаў цікавасць да кнігі, навучыць іх арыентавацца ў бібліятэчным прастранстве, навучыць правілам карыстання бібліятэкай. Да сустрэчы з дзецьмі была падрыхтавана кніжная выстава, на якой змяшчаліся выданні розных аўтараў.




