Видеоролик “Агрогородок Большие Шиловичи в фотографиях”.
Составитель: библиотекарь, Лойко Евгения Михайловна, филиал “Интегрированная библиотека агрогородка Большие Шиловичи”
А ці ведаееце Вы, што.. волаты пакінулі свае сляды і на Слонімскай зямлі
Бібліятэчны анлайн-праект “А ці ведаееце Вы, што..?”, ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа”
Филиал “Мелькановичская сельская библиотека”
А ці ведаеце вы, што італьянская прымадонна Ганна Давія дэ Бернуці працавала ў тэатры Агінскага?
Знаўцы мастацтва адразу пазнаюць гэты партрэт славутага украінскага і рускага жывапісца ХVIII-XIX стагоддзя Дзмітрыя Лявіцкага. На ім – італьянская прымадонна Ганна Давія дэ Бернуці. Дзякуючы карціне Дзмітрыя Лявіцкага можна сёння пазнаёміцца з вобразам той жанчыны, якая ў свой час спявалана сцэнах тэатра Міхала Казіміра Агінскага і гродзенскага тэатра Антонія Тызенгаўза.
А даведацца больш можна ў кнізе С. Чыгрына “Гістарычная мазаіка Слонімшчыны”.
Кніга знаходзіцца ў філіяле “Гарадская бібліятэка №4”
Крыніца:
Чыгрын, С. М. Гістарычная мазаіка Слонімшчыны / Сяргей Чыгрын. – Мінск : Кнігазбор, 2019. – С. 6-7.
А ці ведаеце вы, што…? Да сярэдзіны XIX стагоддзя ў Жыровіцкім манастыры зберагалася Жыровіцкае Евангелле, вядомае пад назвай “Евангелле Сапегі”.
На блогу філіяла “Гарадская бібліятэка №4” працягваецца праект “А ці ведаеце вы, што…?”
Да сярэдзіны XIX стагоддзя ў Жыровіцкім манастыры зберагалася Жыровіцкае Евангелле, вядомае пад назвай “Евангелле Сапегі”. Яно было створана клопатамі Льва Сапегі – канцлера Вялікага Княства Літоўскага (1557-1633). Леў Сапега падараваў “Жыровіцкае Евангелле” Жыровічам 22 жніўня 1616 года. Падарунак быў уручаны на дзень асвячэння Успенскага сабора.
Рукапіс Жыровіцкага Евангелля складаецца з 404 лістоў, вельмі багата ўпрыгожаны залатымі застаўкамі, мініяцюрамі, арнаментамі. Адчуваецца ўплыў візантыйскай мастацкай традыцыі. На 376-м і 377-м лістах Леў Сапега зрабіў запіс аб ахвяраванні манастыру вялікай часткі яго Шылавіцкага маёнтка(на левым беразе Шчары), багатай царкоўнай рызы, срэбнай чашы і дыскаса, царкоўнага адзення. Надпіс быў зроблены на беларускай мове таго часу.
Ёсць у кнізе і падцвярджальны запіс Багданы Мялежкавай Пржэцлаўскай ад 1620 года на фальварак у Жыровічах.
Сёння Жыровіцкае Евангелле зберагаецца ў Навуковай бібліятэцы Акадэміі навук Літвы. І пра яго вяртанне на радзіму, як сказалі ў Жыровіцкім манастыры, ніхто ніякіх перамоў не вядзе.
Крыніца: Слонімскі буквар:даведнік па горадзе Слоніме і раёне/Сяргей Чыгрын.-Мінск: Кнігазбор,2013.-64с.
Першая кніга пра Слонім
А ці ведаеце вы, што ўпершыню кніга пра наш Слонім была напісана і выйшла з друку на рускай мове ў 1962 годзе. Яе аўтарам быў наш зямляк з вёскі Мяльканавічы доктар гістарычных навук Васіль Мялешка. Кніжка гэта была невялікая – усяго 79 старонак.
Крыніца: Чыгрын, С. Гістарычная мазаіка Слонімшчыны / Сяргей Чыгрын. – Мінск : Кнігазбор, 2019. – 140 с.
А знаете ли вы, что в Гродненской области есть Музей белки? Появился он относительно недавно – в 2014 году. Почему было решено открыть здесь, в Большой Берестовице, Музей белки? Да потому что этот зверёк является символом этого посёлка и даже находится на его гербе с 1754 года. Музей размещается в здании бывшего пожарного депо и занимает более 100 квадратных метров. Чего тут только нет! А узнать больше можно в книге Минкевич, Л. С. “Самые необычные музеи Беларуси”. Книга находится в читальном зале филиала “Городская библиотека №4”.
Источник: Минкевич, Л. С. Самые необычные музеи Беларуси : для мл.шк. возраста / Л. С. Минкевич. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. – С. 36-37