Экскурсія “Знаёмцеся: тут жывуць кнігі”
У філіяле “Сялявіцкая сельская бібліятэка” 22 верасня праведзена экскурсія для вучняў першага класа ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Сялявіцкі яслі-сад-базавая школа Слонімскага раёна” на тэму “Знаёмцеся: тут жывуць кнігі”.
Дзеці пазнаёміліся з кніжным фондам, даведаліся якія бываюць кнігі. Бібліятэкар распавяла ім пра правілы карыстання бібліятэкай, пра беражлівыя адносіны да кніг, пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі. А затым дзеці расказвалі, якія казкі яны ведаюць і любяць.