Краязнаўчы экскурс “Слонімскія пісьменнікі пра родны горад”
У Слонімскай раеннай бібліятэцы імя Я. Коласа для навучэнцаў 7-9 класаў ДУА «Сярэдняя школа №3» г. Слоніма правялі краязнаўчы экскурс «Слонімскія пісьменнікі пра родны горад», на які быў запрошаны журналіст, краявед Васіль Афанасік, арганізатар крос-віктарын «Знай свой край». Васіль Уладзіміравіч расказаў многа цікавага з гісторыі г. Слоніма і Слонімскага краю, колькі яшчэ нязведанных таямніц ёсць на Слонімшчыне. Бібліятэкар Алена Царык пазнаёміла дзяцей з кнігамі Васіля Афанасіка «Загадки слонимских святынь», «Неугасимая лампада», «Горыч 1941-га» і інш.