Краязнаўчае падарожжа “Знакамітыя людзі нашай мясцовасці”
Бібліятэкар філіяла “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сялявічы” правяла краязнаўчае падарожжа “Знакамітыя людзі нашай мясцовасці” для дзяцей з прышкольнага лагера “Глубинка”. Удзельнікі мерапрыемства пазналі шмат цікавага пра знакамітых людзей з сваёй мясцовасці. Гэта дзеячы літаратуры, мастацтва, навукі і адукацыі. Дзеці паглядзелі відыяфільм пра трактарыстку – Марыю Жарко і маладога, таленавітага кампазітара Вячаслава Пяцько.