Літаратурная гадзіна “На крылах рамантызму
15 ліпеня спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння беларускай паэткі, празаіка і грамадскай дзеячкі Цёткі (сапраўднае Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч). З гэтай нагоды ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” прайшла літаратурная гадзіна “На крылах рамантызму. Бібліятэкар падрыхтавала прэзентацыю “Песня і кветка роднага краю” і пазнаёміла юных чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам Алаізы Пашкевіч.



