Інфармацыйная гадзіна “Маё жыццё ў маіх руках”
Для юных чытачоў філіяла “Партызанаўская сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна “Маё жыццё ў маіх руках” па правілах бяспечных паводзін на вадаёмах і ў лясах у летні перыяд. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з памяткамі “Бяспечныя паводзіны на вадаёмах у летні перыяд” і “Правілы бяспечных паводзін у лесе”, паведаміла статыстыку няшчасных выпадкаў на вадзе ў 2021 годзе. З цікавасцю ўдзельнікі мерапрыемства праглядзелі відэаролік “Бяспека на вадзе летам” і прачыталі інфармацыйныя плакаты па тэме.
Бібліятэкар пажадала прысутным, каб канікулы прайшлі цікава і былі ў радасць, а таксама параіла кожны дзень знаходзіць час для чытання кніг.



