Вечар паэтычнага настрою “Танальнасць кахання”
17 ліпеня ў філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка” прайшоў вечар паэтычнага настрою “Танальнасць кахання”, прысвечаны 70-гадоваму юбілею члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Антонаўны Кебіч. На вечары прагучалі шчырыя, пранікнёныя вершы “Мой анёл”, “Пакінь мне любоў”, “О, Беларусь”, “Дарагі куточак”. На вершы паэткі напісаны і песні. Адну з такіх, з рэпертуара ансамбля “Бяседа”, пад назвай “Святы вечар” з задавальненнем спявалі ўдзельнікі мерапрыемства.



