Вечарына “Колькі вы радасці людзям прынеслі, колас жытнёвы і Колас паэт”
3 лістапада ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Селявічы” адбылася вечарына “Колькі вы радасці людзям прынеслі, колас жытнёвы і Колас паэт” прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю паэта, чыталі вершы, слухалі песні на словы Я. Коласа.