Гучныя чытанні “Лясныя размовы”
У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына” прайшлі гучныя чытанні “Лясныя размовы”, якія агарнулі ўдзельнікаў дзіцячага аб’яднання “Вясёлка” чароўным покрывам птушынага мнагагалосся ў гульні “Пра што кукуе зязюля?” і павялі па звярыных слядах загадкавай формы ў лато “Куды вядуць сляды”. Удзельнікі адправіліся ў падарожжа па старонках серыі кніг “Большая детская энциклопедия” і па творах аб прыродзе вядомых аўтараў.




