Віртуальнае падарожжа “Мая блакітная Беларусь”
3 лютага да Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў у філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сурынка” было праведзена віртуальнае падарожжа “Мая блакітная Беларусь”. Вучні 1-4 класаў ДУА “Рахавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” паглядзелі, якія прыгожыя нашы рэкі і азёры, паслухалі легенды пра ўзнікненне той ці іншай ракі.