Паседжанне літаратурна-музыкальнай гасцёўні “Сябрына”
Чарговае паседжанне літаратурна-музыкальнай гасцёўні “Сябрына” ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сялявічы” было прысвечана беларускай народнай песні “Сэрца кранае народная песня”.
Песня – гэта частка духоўнага жыцця чалавека, апора ў яго жыцці. З песняй мы пазнаём жыццё народа. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з літаратурай прысвечанай беларускай народнай песні. Гэта абрадавыя, купальскія і пятроўскія, сямейна-бытавыя, лірычныя песні. Бібліятэкар расказала аб тым, што некаторыя песні лічацца народнымі, а на самай справе маюць аўтара і кампазітара, напрыклад “Купалінка”, “Ручнікі”. Прысутныя паўдзельнічалі ў віктарыне, паспявалі свае любімыя песні, станцавалі беларускія народныя танцы. Удзельнікі вечара былі ўдзячны за праведзены вольны час і цікавую інфармацыю, прысвечаную народнай песні.



