«Дзякуй табе, родная»
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сурынка” адбылося святочнае мерапрыемства “Дзякуй табе, родная”. Для дзяўчынак былі праведзены конкурсы “Маміна памочніца”, “Рукадзелле”, “Кветкі для мамы”. Удзельніцы з захапленнем выконвалі вясёлыя заданні.







