Патрыятычны ўрок “Мы адзіныя”
17 верасня – свята нашай краіны – Дзень народнага адзінства. Таму, 14 верасня, у філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А. С. Пушкіна” прайшоў патрыятычны ўрок “Мы адзіныя”. Выконваючы розныя заданні, склаўшы “кветачку адзінства”, дзеці прыйшлі да высновы, што адзінства – гэта аб’яднання ўсіх людзей, гэта згода і сяброўства паміж людзьмі, гэта мір і ўзаемаразуменне. Напрыканцы, дзеці ўзяліся за рукі, што сімвалізуе адзінства, салідарнасць, якасці галоўныя для беларусаў.



