Свята «Радзімы кут, дзе маем гонар жыць»
Кожны год вёска Азярніца запрашае гасцей на свята «Радзімы кут, дзе маем гонар жыць». У гэтым годзе вёска Азярніца святкуе свой юбілей – 545-годдзе (першае пісьмовае ўпамінанне пра яе датуецца 1478 годам). Таму ў гэтым годзе свята было прысвечана юбілею вёскі. 1 кастрычніка ў філіяле «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Азярніца» прайшло адмысловае мерапрыемства, якое адкрыла яскравая песня «Родны, мілы мой край» у выкананні Н.Л. Маразан, А.В. Ляпешкі, А.В. Літвінавай, А.А. Міхлюк, А.А. Навікевіч. На свяце прагучала яшчэ шмат добрых песен, былі танцы, гульні, пачастункі і нават цыганскія варажбы. У рамках свята госці мерапрыемства сталі сведкамі адраджэння Азярніцкага кірмашу, які даў магчымасць сучасным майстрам народных промыслаў рэалізаваць свае работы – вышываныя ручнікі, карціны, плеценыя, вязаныя, валяныя вырабы, а гаспадарам, якія вырошчваюць на сваіх прысядзібных участках садавіну і агародніну, прадаваць яе сваім аднавяскоўцам. Хочацца сказаць вялікі дзякуй за дапамогу ўсім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства, менавіта Д.А. Раманінай, А.А. Роле, С.А. Бражук, Т.В. Роле, А.Г. Навікевіч, а таксама маленькім выступоўцам. Пакуль мы разам, мы зможам зрабіць усё, каб наша вёсачка была лепшай у свеце!