Літаратурны акорд «Наш добры сябра – Эдзі Агняцвет»
11 кастрычніка у філіале «Гарадская бібліятэка № 2» прайшоў літаратурны акорд «Наш добры сябра – Эдзі Агняцвет» прысвечаны 110-годзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 3 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 10” г. Слоніма. Бібліятэкар Кацярына Бакун пазнаёміла дзяцей с творчасцю Эдзі Агняцвет, прачытала яе вершы. Вучні з захапленнем слухалі і чыталі вершы, гулялі ў гульню «Дапоўні сказ». Сустрэча завяршылася завучваннем на памяць скарагаворкі.