Гадзіна славеснасці “Мелодыя роднай мовы”
20 лютага ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Слоніма” прайшла гадзіна славеснасці “Мелодыя роднай мовы”. У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, прынялі ўдзел у конкурсах “Прыгадваем”, “Паспрабуй перакладзі”. Завяршылася сустрэча знаёмствам з кніжнай выставай “Родная мова – крыніца празрыстая”.




