Літаратурны ваяж “Таямнічая планета Уладзіміра Мазго”
“Таямнічая планета Уладзіміра Мазго” – пад такой назвай 13 сакавіка прайшоў літаратурны ваяж у філіяле “Гарадская бібліятэка № 2”, які быў прысвечаны 65-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Уладзіміра Мінавіча Мазго. У мерапрыемстве ўдзельнічалі вучні 3 “Б” класа ГУО “Сярэдняя школа № 10 імя В.І. Пеляніцына г. Слоніма”. Дзеці даведаліся пра некаторыя старонкі біяграфіі юбіляра, пазнаёміліся з кнігамі аўтара з бібліятэчнага фонду, а ў другой частцы сустрэчы – непасрэдна з разнастайнай тэматыкай яго творчасці: слухалі і выконвалі песню “Несцерка”, адгадвалі загадкі і метаграмы, слухалі казку “Каплі для Чаплі” і адказвалі на пытанні па тэксту, чыталі скорагаворкі. Гульня “Хто больш?” выявіла самых уважлівых і кемлівых вучняў.