Зборнік паэзіі. Пад небам высокім Радзімы
Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме прайшоў пад знакам Года малой радзімы і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Цудоўныя вершы Міколы Мятліцкага і Пятруся Броўкі змешчаны на старонках зборніка, прысвечаных святу пісьменства ў нашым родным горадзе.
Пятрусь Броўка
* * *
У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле,
Звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
У Беларусі
Кожны куточак,
Дзе ты не пойдзеш, пяе…
Звонкае слова,
Звонкая песня,
Звонкае сэрца яе.
1968