Гутарка “Якасная праца – залог поспеху”
21 лістапада супрацоўнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.С. Пушкіна” з вучнямі падоўжанага дня ДУА “Гімназіі № 1 імя М. Ф. Сінічкіна” правялі гутарку “Якасная праца – залог поспеху”. З дзецьмі абмеркавалі значэнне паняцця “якасць”, паразважалі аб тым, якім чынам кожны з нас можа паўплываць на якасць жыцця, навучыліся правільна выбіраць хлебабулачныя вырабы, пазнаёміліся з вядомымі брэндавымі прадпрыемствамі Беларусі.Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства акцэнтавалі ўвагу на тым, што якасна выконваючы любую працу, а для вучняў асноўная праца – гэта вучоба, кожны чалавек робіць свой уклад у працвітанне нашай краіны.