Гутарка “Жыццёвы і творчы шлях Міхася Лынькова”
29 лістапада у філіале “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Міжэвічы” да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова прайшла гутарка “Жыццёвы і творчы шлях Міхася Лынькова”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4 класа ДУА “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з жыццёвым і творчым шляхам Міхася Лынькова. Асабліва адзначылі творы “Міколка-паравоз” і “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”. Вучні прынялі ўдзел у віктарыне па аповесці-казцы “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”.




