Літаратурны круіз “Развагі і жарты Анатоля Зэкава”
22 студзеня бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка № 2” запрасілі да сябе ў госці вучняў 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Слоніма”, каб узгадаць творчасць таленавітага паэта і празаіка Анатоля Зэкава. Сёлета ён адзначае сваё 70-годдзе. Падчас літаратурнага круіза “Развагі і жарты Анатоля Зэкава” дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй юбіляра і з яго творчасцю: разгадвалі загадкі, напісанныя пісьменнікам, гулялі ў гульні “Паслухай і даскажы”, “Задачкі ў загадках”, “Перакдадчыкі”. Завяршылася мерапрыемства гучнымі чытаннямі твораў аўтара.