Літаратурнае падарожжа па беларускім казкам “Ехаў бай праз лясок, знайшоў казак вазок”
23 студзеня ў філіял “Гарадская бібліятэка № 2” упершыню наведаліся выхаванцы 7 групы ДУА “Дзіцячы сад № 18 г. Слоніма”. Загадчык бібліятэкі Гурская А. М. правяла экскурсію ў зале абанемента, пазнаёміла з самымі незвычайнымі кнігамі фонда. Бібліятэкар Кацярына Бакун правяла літаратурнае падарожжа па беларускім казкам “Ехаў бай праз лясок, знайшоў казак вазок”, закружыла дзяцей у віхры загадак, гульняў і вясёлых конкурсаў па беларускім народным казкам. Юныя чытачы пагулялі ў гульню-імітацыю, а таксама паслухалі казку ўслых “Хто жыве ў двары?”, пазнавалі казкі па ўрыўку. У канцы мерапрыемства дзеці паглядзелі беларускую народную казку “Піліпка-сынок”, мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжкамі з выставы “Беларуская казка – розуму падказка”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі расфарбоўкі па гэтай тэмытыцы.





