Лінгвістычная гадзіна “Сэрцам роднага слова краніся”
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Гарадская бібліяэка № 4” для выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад № 14 г. Слоніма” была праведзена лінгвістычная гадзіна “Сэрцам роднага слова краніся”. Дзеці адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа па беларускіх казках. Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту, і галоўнае, мовы нашых продкаў. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі актыўны ўдзел у гульні “Ведай і любі родную мову” і атрымалі добры настрой на ўвесь дзень.



