Гутарка каля кніжнай выставы “Пад небам беларускага слова”
У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Навасёлкі” 20 лютага была праведзена гутарка каля кніжнай выставы “Пад небам беларускага слова”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Бібліятэкар расказала пра гісторыю зараджэння беларускай мовы, якая бярэ пачатак з канца 13 – пачатку 14 стагоддзя. А сучасны перыяд развіцця беларускай мовы пачынаецца з 19 стагоддзя. Ён звязаны з імёнамі класікаў нашай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых. Трэба любіць і берагчы мову сваіх продкаў, клапаціцца пра тое, каб жывая беларуская мова гучала з нашых вуснаў, і каб любоў да роднай мовы не пакідалі нас на працягу ўсяго жыцця.






