Патрыятычная гадзіна “Сімвалы маей краіны”
11 мая наша краіна адзначае дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выражаюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю стаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць. У гэты дзень у філіяле “Інтаграваная бібліятэка аграгарадка Сурынка” прайшла патрыятычная гадзіна “Сімвалы маей краіны”. На мерапрыемстве бібліятэкар расказала прысутным аб гісторыі ўзнікнення свята. А яшчэ быў зроблены падарунак нашай роднай зямлі – плакат-калаж “Я люблю Беларусь”, на якім было напісана пажаданне сваёй Радзіме.





