Паэтычная старонка “Жыватворны пакроў Жыровіцкай Маці Божай”
20 мая чытачы філіала “Дзіцячая раённая бібліятэка” прынялі ўдзел у паэтычнай старонцы “Жыватворны пакроў Жыровіцкай Маці Божай”, якая была прысвечана 555-годдзю з часу з’яўлення Жыровіцкай іконы Маці Божай і з часу заснавання Успенскага Жыровіцкага манастыра. На працягу дня з вялікім задавальненнем удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы пра святыню беларускай зямлі. Таксама іх пазнаёмілі з легендай з’яўлення іконы.

