Падарожжа па месцах памяці герояў, якія загінулі падчас вайны
10 ліпеня ў філіале “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Міжэвічы” у Дзень вызвалення горада Слоніма ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшло мерапрыемства “Падарожжа па месцах памяці герояў, якія загінулі падчас вайны”.
Бібліятэкар расказала які крававы след аставіла Вялікая Айчынная вайна на Слонімшчыне, а таксама пра ўдзельнікаў партызанскага руху.
Мужнасць і патрыятызм сталі тымі непрыступнымі бастыёнамі, аб якія разбіваліся варожыя сілы. У памяці народа заўсёды застануцца імёны і подзвігі тых, хто змагаўся з фашысцкай навалай.





