Літаратурная гадзіна «Чыжык беларускі»
19 ліпеня ў філіяле «Інтэграванай бібліятэкі аграгарадка Азярніца» прайшла літаратурная гадзіна «Чыжык беларускі» да 145-годдзя з дня нараджэння Гальяша Леўчыка. У бібліятэцы была арганізавана выстава–біяграфія. Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з беларускім паэтам, беларусазнаўцам, публіцыстам, перакладчыкам і музыкантам Гальяшом Леўчыкам (сапраўднае імя Ілля Ляўковіч), які нарадзіўся ў Слоніме ў 1880 годзе. На працягу мерапрыемства дзеці знаёміліся з біяграфіяй паэта, чыталі яго вершы з кнігі “Доля і хлеб” якую ў 1980 годзе сабраў і выдаў асобнай кнігай Янка Саламевіч.




