Літаратурны ўрок “Адкрый для сябе беларускую кнігу”
16 верасня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.С. Пушкіна” з вучнямі 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Слоніма” прайшоў літаратурны ўрок “Адкрый для сябе беларускую кнігу”. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з творамі беларускіх аўтараў пра школу і восень. У ходзе мерапрыемства дзеці чыталі вершы: С. Новіка-Пеюна “Восень залатая”, В. Шымука “Пафарбавала восень”, А. Дзеружынскага “Залатая восень”, пераказалі апавяданне Л. Арабей “Новы сшытак”. Таксама вучні адгадвалі загадкі, расказвалі народныя прыкметы пра восень, успомнілі прымаўкі і прыказкі пра вучобу і школу. У канцы мерапрыемства прачыталі па ролях верш А. Благінінай “Восень”.







