Інфармацыйны пасыл «Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь»
Філіял «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянкоўшчына» запрасіў маленькіх беларусаў на інфармацыйны пасыл «Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь». На мерапрыемстве гучалі словы: «адзіная», «магутная», «найпрыгажэйшая», «любімая» – усё гэта пра нашу Беларусь. Наведвальнікі пазналі гісторыю ўзнікнення свята «Дзень народнага адзінства» ў нашай краіне, паслухалі вершы, адзначылі адметныя рысы нашай Рэспублікі, пагаварылі пра яе людзей, якія робяць Беларусь вядомай ва ўсім свеце. Адзначылі важнасць добрай вучобы–як свой асабісты ўклад у развіццё багатай, моцнай і незалежнай Беларусі.




