Гістарычны круіз «Памятныя мясціны роднага краю»
22 верасня ў філіяле «Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А. С. Пушкіна» прайшло чарговае паседжанне літаратурна-краязнаўчай гасцёўні «Краяведайкі». Удзельнікі адправіліся ў гістарычны круіз «Памятныя мясціны роднага краю». У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў пра знакавыя месцы нашай Слонімшчыны: Альбярцін, Расколаты камень, Касцёл Святога Андрэя, сінагогу, Жыровіцкі манастыр і інш. Вучні прадэманстравалі зацікаўленасць да гістарычнага мінулага нашага краю, жаданне даведацца пра значныя падзеі і памятныя мясціны роднага краю.



