Паседжанне літаратурна-краязнаўчай гасцёўні “Краяведайкі”
6 лістапада ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.С. Пушкіна” прайшло чарговае паседжанне літаратурна-краязнаўчай гасцёўні “Краяведайкі” пад назвай “Алег Лойка – дзецям”. Паседжанне было прысвечана нашаму земляку, беларускаму паэту, літаратуразнаўцу, перакладчыку, доктару філалагічных навук, прафесару – Алегу Антонавічу Лойку. Дзеці даведаліся шмат пра жыццё і творчасць гэтай знакамітай асобы. З задавальненнем знаёміліся з кнігамі паэта, якія ён прысвяціў дзецям і чыталі яго цікавыя вершы.






