Выстава-знаёмства “Аўтар гістарычнага дэтэктыва”
30 снежня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №4” для чытачоў была падрыхтавана выстава-знаёмства “Аўтар гістарычнага дэтэктыва” па творчасці У. С. Караткевіча. Бібліятэкар цікава расказала аб яго непрацяглым, але насычаным жыцці і творчасці. Больш дэтальна бібліятэкар спынілася на такіх творах пісьменніка, як аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”, раман “Каласы пад сярпом тваім”, “Зямля пад белымі крыламі”, абмеркавалі тэмы творчасці пісьменніка, гістарычную каштоўнасць кніг Уладзіміра Караткевіча. Прысутныя пазнаёміліся з кнігамі, якія прадстаўлены ў фондзе бібліятэкі.





