“Кожная пятнiца – роднае, сваё”
16 студзеня аддзел абслугоўвання i iнфармацыi Слонiмскай раённай бiблiятэкi iмя Я. Коласа прыняў удзел у праекце “Кожная пятнiца – роднае, сваё”. На працягу ўсяго дня наведвальнiкам бiблiятэкi прапаноўвалася прайсцi тэст на веданне беларускай мовы, дзе патрэбна было перакласцi словы з рускай мовы. Усе наведвальнiкi з вялiкай зацiкаўленнасцю прымалi ўдзел.









