Літаратурны круіз “Святло дабрыні”
19 студзеня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” адбыўся літаратурны круіз “Святло дабрыні”, які быў прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Міхася Пазнякова. Прысутнічаючыя на гэтым мерапрыемстве навучэнцы 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №10 імя. В.І. Пеляніцына г.Слоніма” даведаліся аб жыцці і творчасці паэта, перакладчыка, крытыка, мовазнаўцы, адгадвалі загадкі з кніг аўтара, спаборнічалі ў хуткасці і чысціні вымаўлення скарагаворак, гучна чыталі вершы.







