Віктарына “Знаўцы беларускіх казак”
23 студзеня філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Міжэвічы” прыняў удзел у праекце “Кожная пятніца – роднае саё”. На віктарыну “Знаўцы беларускіх казак” былі запрошаны вучні ДУА “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”. Бібліятэкар запрасіла ўсіх на незвычайнае падарожжа па краіне беларускіх казак. Казкі падабаюцца ўсім дзецям і дарослым. Жыццё кожнага з нас пачынаецца з матулінай казкі. Усе жаданні ў казках выконваюцца і дабро заўсёды перамагае.
Першы прыпынак называўся “Казачны”, вучні адгадвалі назву казкі па яе пачатку. Другі прыпынак “Загадкавы”, вучні адгадвалі казачных герояў па іх характарыстыках. Наступны прыпынак “Крыжаванка”. У канцы мерапрыемства вучні дзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытанных казках.





