КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ!
Філіял «Інтаграваная бібліятэка аграгарадка Васілевічы» прыняў удзел у праекце «Кожная пятніца — роднае, сваё». На фальклорныя пасядзелкі «Жывая вада бацькоўскіх крыніц» былі запрошаны вучні ДУА «Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна» і майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Майстры пазнаёмілі ўдельнікаў з экспанатамі зробленымі сваімі рукамі, з народнай творчасцю. Вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды, прадзеды — неабходна. На мерапрыемстве бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з кніжнай выставай «Тут гавару з зямлёй на роднай мове», а так сама, як раней людзі на вячорках не толькі спявалі, але і расказвалі небыліцы, гулялі ў розныя гульні. Прайшоў кункурс жартаў, анекдотаў і гумарэсак.





