Літаратурная вандроўка “Лясныя таямніцы Уладзіміра Ягоўдзіка”
9 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” для навучэнцаў 2 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Слоніма” была праведзена літаратурная вандроўка “Лясныя таямніцы Уладзіміра Ягоўдзіка”, прысвечаная 70-годдзю нашага пісьменніка-земляка У. І. Ягоўдзіка.
Дзеці “пабывалі” на трох станцыях: “Ягадныя жмені”, “З поўным кошыкам”, “Лясныя дзеці”, на якіх мелі магчымасць адгадваць загадкі пра ягады і грыбы. Разам з бібліятэкарам гулялі ў гульні “Пра каго ідзе гаворка?” і “Чые сляды?”, а таксама паслухалі легенду “Як з’явіліся грыбы”.
Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі кніжныя закладкі з тэкстам кнігі У. Ягоўдзіка “Бабуліна варта”, падрыхтаваныя супрацоўнікамі бібліятэкі. Кніжная выстава “Чароўны мір кніг Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка” пазнаёміла дзяцей з разнастайнымі творамі аўтара.








