Агляд выставы-знаёмства “З любоўю аб родным”
Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “ВЯСЁЛКА” пры філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына” бібліятэкар падрыхтавала агляд выставы-знаёмства “З любоўю аб родным”. Выстава была прысвечана юбілею Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка – нашага пісьменніка-земляка, аўтара кніг пра нашу гісторыю, прыроду і людзей. Знаёмства з біяграфіяй і літаратурай аўтара дазволіла дзецям адразу адчуць і зразумець тую цеплыню, любоў, мілаванне ў кожным радку аўтара, бо напісаны яны аб родным, аб нашым, аб знаёмым з любоўю.



