КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ!
У межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” выхаванцы старэйшай групы ДУА “Дзіцячы сад №14 г. Слоніма” наведалі філіял “Гарадская бібліятэка №4”, каб адправіцца ў літаратурнае падарожжа “Люблю і шаную родную мову”. Дзеці пазнаёміліся з кніжкамі беларускіх пісьменнікаў,чыталі вершы, гулялі ў моўныя гульні і размаўлялі пра тое, як важна берагчы і развіваць роднае слова. Гэта сустрэча натхніла маленькіх чытачоў і паглыбіла іх цікавасць да беларускай мовы.






