Літаратурнае падарожжа «Чараўнік беларускай байкі»
У філіяле «Інтаграваная бібліятэка аграгарадка Васілевічы» прайшло мерапрыемства, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, байкапісца Кандрата Крапівы. Удзельнікі з задавальненнем адправіліся ў літаратурнае падарожжа па творах «Чараўнік беларускай байкі». Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з багатай біяграфіяй пісьменніка і літаратурай, прадстаўленай у фондах бібліятэкі. Асаблівая ўвага была нададзена пашырэнню ўяўленняў наведвальнікаў пра аўтарскую і тэматычную разнастайнасць байкі як жанру. Для замацавання ведаў была прадэманстравана прэзентацыя «К. Крапіва-байкапісец» і праведзена займальная крыжаванка па творчасці пісьменніка. Творчасць Кандрата Крапівы, несумненна, застаецца жывым сведчаннем багацця беларускай культуры, а яго мудрае слова і сёння натхняе і вучыць.




