Літаратурнае знаёмства “Супрун Васіль: постаць і творы”
14 сакавіка, да 100-гадовага юбілею нашага земляка, беларускага паэта, гісторыка, археолага, краязнаўцы В. Р. Супруна, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Т. А. Сявец для вучняў 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 4 імя П. І. Батава г. Слоніма” правяла літаратурнае знаёмства “Супрун Васіль: постаць і творы”. Дзеці даведаліся пра жыццёвы шлях Васіля Рыгоравіча. Праз відэаагляд літаратуры “Жыў для Беларусі” пазнаёміліся з творчасцю беларускага паэта. З вялікім задавальненнем чыталі вершы.






