Да 95 гадовага юбілея Слонімскага пісьменніка Алега Лойкі
У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа да 95 гадовага юбілея Слонімскага пісьменніка Алега Лойкі прайшла чарга цікавых экскурсій. Юбілейная дата стала цудоўнай прычынай пазнаёміць наведвальнікаў бібліятэкі з багатай літаратурнай спадчынай аўтара, гістарычнымі падзеямі і цікавымі фактамі. У ходзе экскурсій удзельнікі дазналіся пра жыццё і творчасць А. Лойкі, яго ўклад ў беларускую літаратуру. Асаблівая ўвага надзялялася кнігам, якія пакінулі след у сэрцах чытачоў і гістарычным падзеям, якія ўражвалі аўтара на стварэнне яркіх твораў.







