Літаратурны круіз “Казкі дзеда Васіля”
Да дня нараджэння пісьменніка Васіля Віткі быў прысвечаны літаратурны круіз пад назвай “Казкі дзеда Васіля”, які адбыўся 21 мая ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2”. Вандравалі па моры казак і вершаў пісьменніка навучэнцы 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №10 імя. В. І. Пеляніцына г. Слоніма” дзвюма камандамі “Кніжныя піраты” і “Шукальнікі казачных скарбаў”. Падчас падарожжа дзеці слухалі ўрывак з казкі “Вавёрчына гора” і выконвалі заданне, адгадвалі загадкі і рашалі лагічныя задачкі, спаборнічалі ў чытанні скарагаворак на хуткасць і правільнасць.
Творы Васіля Віткі далі магчымасць удзельнікам зразумець, што родная мова можа быць вясёлай,звонкай і чароўнай.








