Юбілейныя чытанні “На старонках памяці”
26 верасня спаўняецца 90 год з дня нараджэння Слонімскага паэта Рудольфа Пастухова. З гэтай нагоды ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа прайшлі юбілейныя чытанні “На старонках памяці”. Бібліятэкар Таццяна Сявец пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з жыццёвым і творчым шляхам паэта. Затым самыя актыўныя карыстальнікі бібліятэкі з вялікім задавальненнем чыталі вершы юбіляра.






