Грыбны лікбез «Шляпки, ножки на лесной дорожке»
Для удзельнікаў дзіцячага аб’яднання «ВЯСЁЛКА», пры філіяле «Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына», бібліятэкар арганізавала грыбны лікбез «Шляпки, ножки на лесной дорожке». Размова пайшла аб грыбах – вядомых і незнаемых, рэдкіх і любімых, карысных і смачных. Прысутныя ўдакладнілі, а таксама даведаліся аб важнасці кожнай часцінкі прыроды: ці карэньчыка, ці галінкі ў агульнай экасістэме. Зрабілі высновы аб неабходнасці карыстання імі з розумам і веданнем іх асаблівасцей, каб не прынесці шкоду свайму здароўю і экасістэме.


